У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрываецца выстава “Чароўны свет выцінанкі”.

18 верасня а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адкрываецца выстава “Чароўны свет выцінанкі”.

Удзельнікі выставы – унікальныя аўтары, члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці: Галіна Жураўлёва, дыпламант Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (2014, 2017 гг), выкладчык Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, Наталля Клімко, дырэктар Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў, прыхільнік традыцыйнага мастацтва Навагрудскай выцінанкі-выбіванкі, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, Наталля Клютко, педагог дадатковай адукацыі Косаўскай сярэдняй школы, Вольга Налівайка, педагог Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Маяк” г. Мінска, удзельніца міжнародных конкурсаў у Беларусі, Літве, Польшча, Валянціна Слюнчанка, выкладчык выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, удзельніца міжнародных выстаў у Беларусі, Расіі, Украіне.

***

На тэрыторыі Беларусі выцінанка распаўсюджваецца з XVI ст. У асяродку шляхты існавала сілуэтная выразка (чорна-белыя рэалістычныя выявы людзей, прыродных матываў, бытавых сцэн). Пашырэнне выцінанкі ў беларускім народным побыце прыпадае на канец ХІХ – пачатак ХХ стст. і звязана са зменамі ў характары народнага  жылля, з адноснай даступнасцю і таннасцю паперы, з новымі тэндэнцыямі ў народным мастацтве. З канца ХІХ ст. знікаюць курныя хаты, на змену якім прыходзяць так званыя “чыстыя”, што выклікала патрэбу ў аздабленні інтэр’ера, стымулявала пашырэнне новых відаў беларускага народнага мастацтва. Карункі з белай, чорнай ці каляровай паперы аздобілі сцены, бэлькі, вокны, мэблю, паліцы для посуду, абразоў (www.ethno-tour.grsu.by).

Выстава падрыхтавана ​​сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці.

У рамках выставачнага праекта адбудуцца майстар-класы і творчыя сустрэчы з аўтарамі.

Выстава будзе працаваць да 28 верасня.

Кантактны тэлефон: +375 29 853-75-98

(Павел Сапоцька, дырэктар галерэі)

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі)

Тэлефон/ факс: 327-26-12

Добавлено: 19 09 2017

Новость компании:
Художественная галерея "Университет культуры"
Адрес: Беларусь, г. Минск, Октябрьская площадь (Дворец Республики), 1
Время работы: Пн. - пт. 11.00 - 19.00
Наш сайт: http://www.buk.by
E-mail: sapotko.pavel@mail.ru
Городской телефон:

+375 17 327-26-12

При заказе ссылайтесь на портал Maxi.by
Наша компания имеет многолетний опыт в проведении всех видов строительно-технических экспертиз, обследований. Наше высокоточное оборудование поможет провести независимую оценку состояний любых строений, любых форм собственности.
Индивидуальный пошив платьев, дизайн и прокат. Предлагаем свадебные платья, вечерние и детские. Шьем на заказ. На ваш выбор любые самые модные модели и фасоны. Уважаемые невесты! Звоните нам, и мы вас обязательно примем!
СТО "Бунгало" - это закалённые опытом мастера по ТО и ремонту автомобилей, которые имеют в своём распоряжении профессиональное оборудование и все необходимые средства, которые вернут любому автомобилю былую мощь и блеск.
Парк развлечений "Dreamland" - это аттракционы на любой вкус: детские, семейные и даже экстремальные! Отдых, досуг, удивительный мир развлечений в Минске для маленьких и больших! Ждем Вас на праздники и семейный отдых.