Выстава акварэлі “Зямное і нябеснае”

24 красавіка а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адкрыецца выстава акварэлі “Зямное і нябеснае” творчага аб’яднання арт-студыі “АКВАВІР”.

Назва выставачнага праекта пазначае канцэптуальна-тэматычны стрыжань прапанаванай экспазіцыі, які аб’ядноўвае творы розных жанраў, сюжэтаў і стылістычных напрамкаў. Погляд на свет, дзе зямны і нябесны аспекты быцця ўспрымаюцца як цэласная філасофская субстанцыя, абуджае асацыятыўнае мысленне мастака, дае волю фантазіі, патрабуе ад творца пошуку арыгінальнай іншасказальнай мовы адлюстравання. Мастак, як паэт, як філосаф, як пастыр душ чалавечых, пераасэнсоўвае гармонію бачнага свету і матэрыялізуе вобразную ідэю спецыфічнымі выяўленчымі сродкамі.

Аўтары прадстаўленых твораў –сябры творчага аб’яднання Арт-студыя “АКВАВІР”. Аб’ядноўвае іх праца ў тэхніцы вадзянога жывапісу і імкненне прасякнуцца творчым працэсам у стварэнні акварэльнага вобразу. Карані “АКВАВІР” зыходзяць з маладзёжнага акварэльнага гурта “ПраСвет” (канец 1990-х гг.). Кіраўнік Уладзімір Іванавіч Рынкевіч – прафесар кафедры народнага ДПМБДУ культуры і мастацтваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, сябра БСМ. Асноўную частку студыйцаў складаюць былыя выпускнікі і выкладчыкі гэтай навучальнай установы.

Некаторыя з іх з’яўляюцца сябрамі ГА “Беларускі саюз мастакоў” і Міжнароднага аб’яднання акварэлістаў(IWS-Belarus). На сённяшні дзень “АКВАВІР” яднае амаль два дзясяткі акварэлістаў, якія актыўна працуюць пад дэвізам “Разумная акварэль”. Штогод рэалізуюцца персанальныя і калектыўныя мастацка-асветніцкія праекты. У 2017 годзе сумесна з мінскім прыходам Іконы Божай маці “Усіх тужлівых радасць”, быў ажыццёўлены дабрачынны праект “Дарога да храму”. Наперадзе – новыя плэнэрныя выезды, творчыя эксперыменты ў майстэрні, тэарэтычныя абмеркаванні і выставачныя паказы.Запрашаем і вас, паважаныя гледачы, аматары акварэлі, далучыцца да агульнага творчага працэсу.

Кантакты: Сайт аб’яднання -  www.aquavir.by. Стараста – Вольга Кароль Закрэўская (+37529 3618117,  +37533 3515619), кіраўнік – Уладзімір Іванавіч Рынкевіч +37529 5749713

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі).

Тэлефон / факс: 327-26-12.

Добавлено: 19 04 2018

Новость компании:
Художественная галерея "Университет культуры"
Адрес: Беларусь, г. Минск, Октябрьская площадь (Дворец Республики), 1
Время работы: Пн. - пт. 11.00 - 19.00
Наш сайт: http://www.buk.by
E-mail: sapotko.pavel@mail.ru
Городской телефон:

+375 17 327-26-12

При заказе ссылайтесь на портал Maxi.by
Дизайн-студия Жанны Колтаковой – это возможность воплотить свои самые смелые идеи для сценического костюма в жизнь! У нас вы сможете сшить на заказ, взять напрокат или приобрести эксклюзивные эстрадные костюмы для своих выступлений или других мероприятий.
Качественная мебель. Неотразимый дизайн. Только надёжные партнёры: SIGNAL, Halmar,"Домотека", "ТехКомПро". Приятные скидки новосёлам и пенсионерам.
Компания "ПРЕСМАН" более четырех лет осуществляет свою деятельность. За это время мы успели завоевать доверие тысяч клиентов, которые используют нашу продукцию на территории всей Беларуси.
Учебный центр "Мастерская красоты" приглашает на курсы маникюра, педикюра, бикини-дизайна, визажиста-стилиста, наращивая ногтей и завивки ресниц. Также учебный центр приглашает на мастер классы для мастеров ногтевого сервиса и для парикмахеров.