Презентация журнала "Наша гісторыя" - первого глянцевого журнала про белорусскую и мировую историю

27 лістапада ў 17.30 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя часопіса “Наша гісторыя”.

         “Наша гісторыя” – першы глянцавы часопіс пра беларускую і  сусветную гісторыю. Агульны наклад першых чатырох нумароў перавысіў 30 000 асобнікаў! Гэта папулярныя артыкулы ад найлепшых навукоўцаў, а таксама гістарычныя коміксы, нечаканыя тэмы і новыя ракурсы знаёмых падзей, унікальныя ілюстрацыі і новыя фарматы.

         На прэзентацыі можна будзе набыць чацвёрты нумар па цане ад выдаўцоў, купіць толькі што надрукаваны фірмовы каляндар “Нашай гісторыі”, а таксама сустрэцца з аўтарамі свежага нумару часопіса і галоўным рэдактарам Андрэем Дынько.

         Як Васіль Быкаў стаў Васілём Быкавым? Што выхавала ў ім цвёрдасць, што зрабіла яго сумленнем нацыі? Назіраннямі падзеліцца журналіст Андрэй Скурко. Знакамітая літаратуразнаўца і пісьменніца Ганна Севярынец, аўтарка артыкула пра тое, як каханка Маякоўскага Зося Шамардзіна стала першай лэдзі БССР, раскажа пра Менск 1920-х: багемны, вясёлы, суровы і страсны. Якія хітрыкі дазволілі прыняць Статут ВКЛ 1588? Таямніцу адкрые кандыдат гістарычных навук Уладзімір Падалінскі. Думаеце, гарматы патрэбныя былі нашым продкам, каб ваяваць? Ды не – каб даваць салюты! Бо якое свята без салюту! Пра традыцыі святкаваць дні нараджэння, сустракаць цешчу феерверкам і даваць з дзясятак залпаў на свае імяніны раскажа кандыдат гістарычных навук Мікола Волкаў. І яшчэ многа цікавага. 100 старонак захапляльнага падарожжа ўглыб гісторыі!

         Асаблівую атмасферу на прэзентацыі створыць гурт “Рада”, які заспявае і навучыць гасцей старадаўнім гістарычным песням. Гурт існуе з 2006 года, сам збірае і апрацоўвае аўтэнтычныя песні з розных рэгіёнаў Беларусі.

 

        

Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

тэл. 327-43-22

histmuseum.by

Добавлено: 26 11 2018

Новость компании:
Художественная галерея "Университет культуры"
Адрес: Беларусь, г. Минск, Октябрьская площадь (Дворец Республики), 1
Время работы: Пн. - пт. 11.00 - 19.00
Наш сайт: http://www.buk.by
E-mail: sapotko.pavel@mail.ru
Городской телефон:

+375 17 327-26-12

При заказе ссылайтесь на портал Maxi.by
Мы предлагаем своим клиентам дизайн одежды и пошив одежды под заказ различных видов. Всякий, кто хочет выглядеть красиво и стильно, знают, что компания "Авалонплюс" сделает для них все возможное и невозможное!
Специализированная LCMS для сферы транспортных технологий. Модульное обучение, аттестация и сертификация автомехаников, автоэлектриков, автомехатроников
ООО "Финансово-инвестиционная группа" предлагает вашему вниманию услугу лизинга недвижимости, автомобилей, спецтехники и иного оборудования. Наша компания была основана в 2010 г. и с тех пор успешно предоставляет свои услуги на рынке финансовой аренды. За время своей работы мы накопили большой опыт, который позволяет нам работать оперативно и качественно.
Полный перечень продукции: водонагреватели, кондиционеры, тепловые пушки, тепловые завесы и др.Постоянные акции и спецпредложения. Возможность взаимовыгодного сотрудничества.