Мастацкі праект “Куншты маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў”.

30 лістапада а 17-й гадзіне Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь разам з вытворцамі праектаў “VKL3D”, “Майстэрняй уражанняў” і прадпрыемствам “Stereomir” прадставіць новы мастацкі праект “Куншты маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў”.

Дадзены праект – гэта выстава з серыі малюнкаў, якія распавядаюць аб жыцці беларускай шляхты ў XVIIстагоддзі. Куншт – састарэлае слова, якое абазначае выяву, відарыс, у дадзеным выпадку можа трактавацца як “комікс”. Сцэнар заснаваны на рэальных падзеях нашай гісторыі – знаёмства і пачатак раману маршалка слонімскага Юрыя Трызны з Рэгінай, сястрой Паўла Стэфана Сапегі.

Праект адметны тым, што малюнкі створаны на падставе відэароліка, а выкананы і надрукаваны пры дапамозе тэхналогіі стэрэадруку прадпрыемствам “Stereomir”. Такая тэхніка надае выяўленым сцэнам пэўную глыбіню і аб’ём.

Дадзеная выстава працягвае тэму мінулагодняга праекта “VKL3D” – “Апыніся ў сэрцы гісторыі”, ажыццёўленага пры тэхнічнай падтрымцы кампаніі “Samsung”. Ён і сёння дэманструецца ў экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, дзе з дапамогай віртуальных акуляраў можна ўбачыць Гальшанскі замак, чый выгляд адноўлены на пачатак XVIIстагоддзя, час яго найбольшага росквіту.

У стварэнні праекта таксама ўдзельнічалі мінскія гістарычныя і турыстычныя блогеры, артысты-аніматары з “Майстэрні ўражанняў”, музыкі з фольк-рок гурта “Тутэйшая Шляхта” і гурта “Літы Талер”, якія выступяць на ўрачыстай прэзентацыі праекта.

Кантактная асоба: Храмы Аляксандр Васільевіч – намеснік дырэктара музея (+375 29 787-26-37).

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Штодня з 11.00 да 19.00

тэл. 327 30 06, 327 43 22

histmuseum.by

Добавлено: 26 11 2018

Новость компании:
Художественная галерея "Университет культуры"
Адрес: Беларусь, г. Минск, Октябрьская площадь (Дворец Республики), 1
Время работы: Пн. - пт. 11.00 - 19.00
Наш сайт: http://www.buk.by
E-mail: sapotko.pavel@mail.ru
Городской телефон:

+375 17 327-26-12

При заказе ссылайтесь на портал Maxi.by
Компания "Самый лучший юрист" оказывает услуги по регистрации и ликвидации предприятия (и с инвестициями), регистрации и ликвидации ИП, ведению бизнеса, лицензированию.
Агентство по подбору домашнего персонала Кирилла Туркова предлагает вам выгодные условия для найма персонала. Звоните нам и сами оцените все достоинства сотрудничества с хорошим агентством!
ООО "Финансово-инвестиционная группа" предлагает вашему вниманию услугу лизинга недвижимости, автомобилей, спецтехники и иного оборудования. Наша компания была основана в 2010 г. и с тех пор успешно предоставляет свои услуги на рынке финансовой аренды. За время своей работы мы накопили большой опыт, который позволяет нам работать оперативно и качественно.
Компания "КвалитетАгро" начала свою работу летом 2014 года. Сегодня компания отлично известна в сфере продаж сельскохозяйственной техники и является официальным дилером немецких компаний "Grimme", "Lemken", "Shneider" и "Eima".